Старонка:З пушкі на Луну.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ў прыродзе. Не! Наадварот, — гэта маса чырвонай пары, гэта велізарнае полымя, якое вырвалася як-бы з кратэра, дрыжэнні глебы, падобныя на падземныя штуршкі пры землетрасеннях, увесь невыабражальны шум, які гранічыў ярасцю з рэвам урагана, — усё гэта было справай рук чалавека; чалавечыя рукі, выкапаўшыя бяздонне ў зямлі, накіроўвалі, скідалі ў яго Ніягару расплаўленага метала!


РАЗДЗЕЛ ХV

Банкет у калумбіядзе

Ці ўдалася адліўка калумбіяды?

Аб гэтым можна было толькі меркаваць. Праўда, у наяўнасці была вельмі важная прымета ўдачы: форма калумбіяды паглынула ўсю колькасць выплаўленага ў пячах метала, г. зн. увесь разлічаны для яе чыгун. Але не хутка яшчэ можна было фактычна праверыць якасць каласальнага вырабу.

Сапраўды, калі вядомы маёр Родмэн адліў сваю пушку вагой у 160 тысяч фунтаў, г. зн. гармату, у тысячу разоў меншую па вазе, чым калумбіяда Пушачнага клуба, давялося чакаць пятнаццаць дзён, пакуль гармата астыла да навакольнай тэмпературы; толькі тады аказалася магчымым праверыць якасць адліўкі і пачаць далейшыя работы. Колькі-ж часу павінен быў заняць працэс астывання каласальнай калумбіяды?

Гэтага нельга было вылічыць нават колькі-небудзь прыблізна, таму што выдзяленне пары з шахты працягвалася яшчэ многа дзён пасля адліўкі. Астываючы ў паветры, гэта пара навісала над шахтаю і вакол яе накшталт густой хмары,