Старонка:З пушкі на Луну.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Перад імі стаяла пушка, якая павінна была выстраліць па сігналу галоўнага інжынера.

Незадоўга да поўдня паказаліся першыя кроплі вадкага чыгуна; пакрыху пачалі налівацца прыёмнікі; нарэшце, увесь чыгун расплавіўся; але трэба было даць яму крыху адстаяцца, каб староннія прымесі ўсплылі на яго паверхню і тым аддзяліліся ад чыстага метала.

Гадзіннікавы звон прабіў поўдня. Пры першым-жа яго ўдары раптоўна бліснула жоўтае полымя, і пачуўся гук пушачнага стрэлу.

Амаль у той-жа момант раскрыліся тысяча дзвесце адтулін, і з іх адразу выпаўзлі тысяча дзвесце вогненных змей. Выгінаючыся ярка раскаленымі палосамі, яны хутка дасягнулі краёў шахты і рынуліся ў яе з жахлівым трэскам і гулам на глыбіню трохсот метраў. Гэта было цудоўнае, захапляючае відовішча!

Задрыжэла зямля пры падзенні чыгунных хваль у трохсотметравае бяздонне. Шахта зашугала віхорам дыму і пары. Раскалены метал умомант выпарыў вільгаць, сабраную на ўнутранай форме пушачнага канала і на сценах шахты, і раскаленая пара са страшэннай быстрынёй вырвалася на двор праз ходы і прадухі, пакінутыя ў сценах шахты. У паветры яна імкнулася ўверх густымі непранікальнымі спіралямі, і змяшаўшыся з дымам ад тысячы двухсот пячэй, падымалася к зеніту на вышыню кілометра.

Індзейцам Фларыды, што блукалі за гарызонтам Стонзхіла, магло здацца, што ў Фларыдзе з’явілася вогненная гара…

Між тым тут не было ні вывяржэння вулкана, ні смерча, ні навальніцы, ні барацьбы стыхій — ні адной з тых з’яў, якія ўстрашаюць чалавека