Старонка:З пушкі на Луну.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ад кожнага рэзервуара ішоў каменны жолаб, і ўсе тысяча дзвесце жалабоў сходзіліся, як радыусы велізарнай акружыны, к цэнтру адтуліны шахты.

Заставалася яшчэ вялікая работа, якую трэба было своечасова выканаць да адліўкі пушкі. Гэта — фармаванне ўнутранага канала будучай калумбіяды.

Патрэбна было зрабіць унутры шахты велізарны цыліндр у трыста метраў вышыні і тры — шырыні. Вось, г. зн. сярэдняя вертыкальная лінія гэтага цыліндра, павінна была супадаць з воссю самой шахты. Такім чынам, цыліндр запаўняў якраз тую прастору, якая павінна была складаць канал пушкі, г. зн. зрабіцца потым пустою.

Гэты цыліндр зрабілі з сумесі гліны з пяском, да якой яшчэ падмешвалі пасечаную салому і сена. Прамежак між цыліндрычнай формай і каменнымі сценамі шахты трэба было потым заліць расплаўленым чыгуном для ўтварэння дна і двухметровых сценак пушкі.

Як можна было ўтрымаць гэты агромны цыліндр у роўнавазе, каб ён не скрывіўся і не ўпаў?

Для гэтага, па меры збудавання цыліндра, яго сцягвалі кругавымі жалезнымі абручамі; акрамя таго, ён замацоўваўся праз роўныя прамежкі тоўстымі папярочнымі брусамі, глыбока замураванымі ў каменную тоўшчу шахты.

Вядома, пры выплаўцы гарматы ўсе гэтыя жалезныя ўмацаванні таксама павінны былі расплавіцца і змяшацца з вадкай масай чыгуна, г. зн. увайсці, так сказаць, у састаў сценак будучай пушкі. Гэта не наносіла ніякай шкоды моцнасці калумбіяды, бо ўся колькасць такога жалеза была