Старонка:З пушкі на Луну.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Будаванне дарогі з Тампа ў Стонзхіл аказалася таму самай звычайнай справай; яе пабудавалі вельмі танна і хутка.

Практычны розум Барбікена ствараў тысячы палепшанняў у пастаноўцы і выкананні работ. Пры ім ніколі не ўзнікала ні перашкод, ні цяжкасцей, ні замяшання: Барбікен аказаўся такім-жа першакласным механікам, будаўніком, рудакопам, якім майстрам ён быў у артылерыі. Ён знаходзіў адказы на ўсе пытанні і хуткія рашэнні для ўсіх практычных задач. У той-жа час ён вёў самую дзейную перапіску з камітэтам Пушачнага клуба і з Гольдспрынгскім заводам; удзень і ўноч, з разагрэтай парай, «Тампіко» чакаў яго загадаў на рэйдзе.

Першага лістапада Барбікен пакінуў Тампа з першым атрадам рабочых, і ўжо на другі дзень каля Стонзхіла вырас цэлы гарадок з разборных драўляных домікаў, а пасля ўжо неўзабаве агарадзілі новыя памяшканні палісаднікамі. Адразу ў рабочым гарадку закіпела жыццё, як у любым вялікім горадзе Злучаных Штатаў. Адразу наладзілася арганізацыя работ, і само жыццё злілося з устаноўленай для яе дысцыплінай.

Пробныя свярдленні, выкананыя з магчымай дакладнасцю, далі выдатныя рэзультаты, і ўжо з чацвертага лістапада можна было пачаць закладваць шахты. У гэты дзень Барбікен склікаў усіх галоўных майстроў і выступіў з наступнай прамовай:

— Сябры мае! Вы ўсе ведаеце, з якой мэтай я паклікаў вас у гэтую дзікую частку Фларыды. Неабходна адліць пушку даўжынёю ў трыста метраў, з унутраным дыяметрам у тры метры, з сценкамі ў два метры. Трэба гэту пушку абла-