Перайсці да зместу

Старонка:З зацемак аб тэатры (Грынкевіч, 1935).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маюць тае глыбіні, шчырасьці і тае простае радаснасьці гэтак карыснае дзеля агульнага ўздойму, бадзёрых адносінаў да жыцьцёвага току.

Тэатр, песьня, музыка — усенька стульна злучана з сабою і адно з аднаго выходзіць, дапаўняе адно адное і дае тое каліва шчасьця і радасьці, да якое гэтак пражна імкнецца жывая адзінка.

Гэтак разумеючы вялікае значэньне тэатру і іншых праяваў мастацкасьці ў жыцьці адзінкі й грамады, лёгка ўявім сабе, якія могуць быць нашыя адносіны да іх.