Перайсці да зместу

Старонка:З зацемак аб тэатры (Грынкевіч, 1935).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў людзей. Маладыя маюць „настроі“ больш ярка падчыркнуты, у іншых да познага веку астаюцца яны вельмі моцнымі і жывымі.

Гэныя вось настроі ўяўляюцца найлепш у вершах, музыцы, скоках, адным словам у абразным прадстаўленьні. Ясна, хворма гэтага прадстаўленьня будзе розная, залежна ад роўня культуры, ад багацьця хвормаў, якімі карыстаецца і якімі валадае дадзенае згуртаваньне людзей. Аснаўны аднак характар астаецца ўсюды той самы, і настолькі нам накідаецца, што нават часта зусім нам далёкае і адлежнасьцю геаграфічнаю і ўмовамі жыцьця самога гаворыць да нас абразамі кожнаму блізкімі і зразумелымі.

Заўсёды, думаючы на гэту тэму, накідаецца мне на памяць абразок з жыцьця маляйскае вёскі. Некалькі гадоў таму назад адзін з нямецкіх цыркаў вандроўных (цырк між іншым сусьветнае славы „Hagenbecka“ вазіў з сабою горбу гэных, як мы кажам, „дзікуноў“, напалову апранутых, заўсёды зьмерзшых, ня гледзячы на гарачую летнюю пару. Гэныя людзі паміж розных сваіх штукаў паказвалі перад глядзельняю свае абычаі вясковыя ў хворме быццам карагодаў, песьняў супольных грамадзкіх. І калі-б заплюшчыць вочы, каб ня бачыць чужых твараў, ці каб прынамся апрануць гэных людзей у выабражэньні ў нашыя шэрыя сьвіткі, дык была-б абсалютная ілюзія беларускае вёскі, з яе сумнымі матывамі хаўтурнымі ці на‘т жніўнымі.

Дык тэатр гэта зьявішча незалежнае ад эканамічных мамэнтаў, незалежнае ад змаганьняў соцыяльных, незалежнае ад злыбядаў грамадзкіх і прыватных, гэта ў пэўным сэнсе зьявішча ўнівэрсальнае, прысутнае на кожным пункце кулі зямное. Кажу незалежнае зьявішча, маючы на ўвеце аснаўныя рысы тэатру, бо ў працягу вякоў тэатр апранае розныя хвормы, ён багацейшы ці бяднейшы, ён пакідае па сабе большыя ці меншыя сьледамкі ў сэнсе ўзгадаваньня, бо-ж тэатр узгадоўвае, што зразумець вельмі лёгка, гэта ўсенька залежна ад таго, якія агульныя канюктуры, якія магчымасьці грашовыя, якімі праблемамі жыве чалавецкая грамада і г. д.

Ёсьць пэрыяды заняпаду тэатру, хаця не прападае ён ніколі; ён патрэба душы, як хлеб патрэба цела. Побач з хлебам будуць рознаякія стравы, ад пары да пары тая ці іншая страва мо‘ вельмі смашная будзе на нашым стале, аднак да хлеба заўсёды мы вернемся.

Пэрыядам заняпаду тэатру, праяваў тэатральных, быццам на‘т інстынкту тэатральнасьці, былі нядаўнія ў нас гады, калі чужое ў нас духавенства, асабліва каталіцкае, у сваём змаганьні (што за парадокс!) з „брэднюшкамі“, як гэта яны казалі, пачалі выганяць з хатаў старыя абычаі, песьні, абрады.

Некаторыя сяньняшнія воласьці нашае заходняе тэрыторыі няшчасныя, зусім „глухія“ куткі, дзе сумна і мляўка пляцецца дзень рабочы, дзе народ пачынае быццам стогнучы дзень і канчае яго бяз ніякае радасьці. Яны ня маюць хвормы прыгожае дзеля сваіх перажываньняў, а ня маючы хвормы вонкавае, ня