Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не застанаўліваючыся на гэтай катэгорыі варыянтаў, спынімся на тых, якія не мажліва вытлумачыць выпадковымі ўплывамі з боку перапішчыка

ў Адэскай: ў Віленскай:
nundo (13) трудно
twoja miłosć (14) господару
ja tak rozumieju (21) мне бачится
prodali (23) отдалі
durnyie (40) бедные
ciwuniec moy z rykunieiu byw z syrami na torhu u lenney maietności moiey, czuw od kogoś y to mnie zwiestiw (149-152)... цюнец мой был з сынами в местечку Полонной з курами на торгу чув од когось и мне звестно...
pol onoy (172) і г. д. Полонной і г. д.

Пералічаныя тутака варыянты яскрава сьведчаць аб тым, што копія Віленская далей ад першаўзору, чымся Адэская, бо апошняя больш выразна і блізка да сэнсу перадае думку сказу.

У гэтым яшчэ больш упэўняе нас той факт, што Адэская копія захавала значную колькасьць як паасобных слоў (напр. глядзі радкі 1, 9, 10, 18, 24, 28, 30, 70, 77, 96, 110, 118, 119, 130, 138, 152, 162, 171, 175, 199, 217), так і паасобных выразаў (напр. радкі: 33-34, 114-117, 140, 146-148, 154, 178, 214), якіх мы не знаходзім зусім у Віленскай[1]. Напэўна, ня створаны яны перапішчыкамі. Яны ў гэтым выглядзе павінны былі існаваць у першаўзоры.

На падставе пералічаных асобнасьцяй мы лічым Адэскую копію больш добрай і лепш захаваўшай першаўзор.

Аднак, трэба адзначыць, што вычарпаючы разгляд гэтага цікавага пытаньня можна зрабіць толькі тады, калі мы атрымаем мажлівасьць карыстацца фотографічнымі здымкамі абедзьвюх названых копій. Тутака застановім увагу чытача на параўнаньні ўжо маючыхся ў наліччы асобнасьцяй, каб паказаць, што гэтыя асобнасьці абедзьвюх копій вельмі значныя. Яны далёка адышлі ад першаўзору, і ўжо зьяўляюцца асобнымі двума "ізводамі“ твору „Ліст да Абуховіча".

IV. Плян твору.

Ацэнка твору з боку яго літаратурнай каштоўнасьці выклікае патрэбу разгледзець перш за ўсё яго плян. Складзены ён так.

Уступ (радкі 1-34) высьвятляе мэту ліста: пасылаецца ўмысна „служка", каб даведацца аб здароўі Абуховіча, пасьля Маскоўскага перапуду, прычым аўтар просіць прабачэньня, што ня ўжыў належнага адресату тытулу ваяводзкага, бо, па думцы аўтара, гэты тытул прададзены сумесна з Смаленскам. Аўтар зьядліва падкрэсьлівае, што гневацца за гэткае зьневажэньне нельга, хаця, настрой у Абуховіча і дрэнны. Настрой Абуховіча аўтар мастацка адзначыў пры дапамозе параўнаньня з чалавекам, які ў новым кажусе папаў у густое балота.

Далей ідзе выклад. Па нашай думцы ён падзяляецца на чытыры часткі.

Частка першая (р. 35-95). Аўтар высьвятляе спачатку прычыны здачы Смаленску. Іх дзьве: першае — блізкае знаёмства з маскоўцамі,

  1. Усе такія лішнія словы і выразы набраны ў нас курсывам (гл. дадаткі).