Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апублікаваная В. У. Ластоўскім Віленская копія "ліста да Абуховіча" (як пэўна і Кракаўская) пісана кірылаўкай. Час яе пахаджэньня, на жаль, невядомы.

Далей, улетку 1926 г. ў аддзеле рукапісаў Адэскай Дзяржаўнай Бібліотэкі мы сустрэлі "ліст да Абуховіча" ў рукапісным зборніку № 26 (132.032) на стар. 249-250 пад такім агалоўкам: „Kopia listu Cypryana Komuniaki szlachcica wojewódstwa Smolenskiego, pisanego do Im. P. Filipa Obuchowicza, wolowody Smoleńskiego“. Знойдзены намі Адэскі рукапіс зроблены лацінікай, але зразу-ж кідаюцца ў вочы беларускія адзнакі, амаль што ў кожным радку.

Увесь манускрыпт (№ 26) зьяўляецца працай Людзьвіка Міхала Любленскага. Гэта зборнік (Miscellan a Variorum Manuscripturum) докумэнтаў, лістоў, літаратурных старажытных твораў, сьпісаных уласнаю рукой Любленскага, пачынаючы з 1724 году, на польскай і лацінскай мовах. За яго 13-гадовую службу ў князя Чартарыскага, які быў у той час падканцлерам, а затым канцлерам Вял. Кн. Літоўскага, а разам старастай Вяліскім, Усьвяцкім, Падусьвяцкім, Пржэбыславіцкім, Гомельскім і інш.[1].

Відаць, "Ліст да Абуховіча" трапіў сюды выпадкова, як і шэраг іншых літаратурных твораў старажытнае літаратуры, тым больш, што гэта адзіны твор ва ўсёй кнізе на беларускай мове.

Сваімі падрабязговасьцямі і рысамі мовы ён значна адыходзіць ад Віленскае копіі, якую надрукаваў В. У. Ластоўскі. Чаму мы лічым неабходным надрукаваць адэскі рукапіс з варыянтамі, у спасылках пад радкамі, якія маюцца ў копіі Віленскай, надрукованай В. У. Ластоўскім. (Глядзі дадатак № 1).

ІІ. Мова твору.

Наш досьлед "Ліста да Абуховіча" пачнем з мовы, якую Балінскі лічыў "Пінскай" і Сыракомля "Беларускай". Возьмем некалькі прыкладаў па Адэскім рукапісу. 1) Posle tego perepudu Moskowskoho [11]; 2) Nudno Waszey Miłości na zywotie [13]; 3) Upadiet w nowym kazusie w hustoie bołoto [32]; 4) za czeternacać niediel oddali [43]; 5) mnoho chto ieie zazywaiet [60]; 6) zonockaia rerz [67]; 7) zanoczaja psota [71]; 8) kažu prawdu po wielmi mudrych Indiach [106-107]; 9) hetaía chwila [109]; 10) а praudy nie pytaj [24]; 11) Rozon im, panie, u zywot bude [143-145]; 12) Czuw od kogos i to mnie zwiestiw [152]; 13) Choczuć ob toie W. Msc, turbować [155]; 14) Hodia Franca witać [175]; 15) Doduszy, tak mnie toje dziwno [210] і г. д.

Прыведзеныя вытрымкі зьяўляюцца агульнымі для абедзвюх (Адэскай і Віленскай) копій. Здаецца, ня трэба якіх-небудзь довадоў, для ўпэўненьня ў тым, што гэта мова беларуская.

Крыху хіба застановімся яшчэ на сынтаксе. Сустракаюцца, напрыклад, такія звароты: 1) Posylaiu służku... odwieszczaiuczy dobroic zdarowie Waszej Miłości [4-6]; 2) Napisawszy ia wojewodoiu Smoleńskim, tob ia sołhał, napisawszy opiat bezwoiewodzkim, toby sie Wasza Milošć hniewaw [16-19]; 3) Koli byw pan Mieleszko, kasztelanom Smoleńskim buduczy na soymie, a ia na toy czas za nim z kordikom stoiaw [99-102]; 4) A teraz tolko swu maiuczy hreblu u moietności, polonny sypać pozwolaiu [171-172]; 5) Siak-tak byto nahorodiwsia Waszey Miłości perapud Moskowski [218-219]. Падобныя звароты тыповы і для сучаснае нам беларускае народнае жывое мовы. Адсюль зразумела, чаму на пытаньне аб мове „Ліста да Абуховіча" немажліва даць іншага адказу, як той, што гэты твор напісаны на мове беларускай.

  1. Усё гэта вызначана ў надпісу на гэтым манускрыпце, але хто такі быў Людзьвік Міхал Любленскі, нам невядома. Пэўна, аднак, што ён меў нейкае дачыненьне да Магілеву-Беларускага. Напрыклад, Любленскі зрабіў у гэтай кнізе, на лацінскай мове, такі запіс: "17-18 г. мая 30, каля другое гадзіны з поўначы, пачаў гарэць Магілеў і да 8-9 гадзіны амаль што ўвесь выгарэў, як ёсьць паміж валоў. Нешчасьлівы гэты пажар скончыўся на касьцеле і кляштары езуітаў. Я быў прысутным і глядзеў на гэты няшчасны выпадак".