гэтае Уршулі Мэйер у прыдворных сфэрах пачаўся пасьля 1614 г. Аднак, у прамове нідзе няма ўспаміну аб каралеве. Выступае адна толькі Уршуля. Відаць, што гэтым адзначаны час, калі Уршуля выступала ў поўнай меры адна. Гэта было якраз пасьля сьмерці каралевы Констанцыі (1632), калі пры двары польскім уплыў Уршулі на караля зрабіўся неабмежаваным. Польскі гісторык Niemcewicz кажа, шчо ў гэты час усё ішло праз Уршулю Мэйер, што яна правіла ўсімі дамовымі таямніцамі Жыгімонта IІI[1].
Адсюль, здаецца, зразумела, чаму Уршуля Мэйер атрымала пад пяром аўтара "Прамовы Мялешкі", гучны тытул „каралеўны", і чаму „сэнатарчыкі" імкнуліся „міленько цаловаць Уршульцы ў ручку", найбольшае зрабіць уражаньне, каб атрымаць і для сябе карысьць; ухапіць "каралеўшчыну" (р. 204).
Але пры гэтым аўтар зрабіў працівапалажэньне - "малодшыя сэнатарчыкі" і Ян Мялешка - ужо ў сівізьне, інакш кажучы - стары па ўзросту, што зусім будзе адпавядаць часу сэнатарскай дзейнасьці Мялешкі[2].
Выяўленая падрабязговасьць дакладна сьведчыць, што „Прамова Мялешкі" магла зьявіцца толькі ў апошнія гады панаваньня Жыгімонта ІІІ. Такім чынам, дата прамовы, 1589 г.. выстаўленая М. І. Кастамаравым, зьяўляецца нейкім непаразуменьнем, як поўнай недарэчнасьцю зьяўляецца зробленая П. А. Кулішом заўвага, — нібыта, гэтая прамова сказана на сойме ў Смаленску, між тым у Смаленску да і ў прысутнасьці караля, аніводнага сойму гісторыя ня ведае.
Але, здаецца, ключ для адказу на пастаўленае пытаньне дае нам наступнае мейсца твору:
От их милостей, панов ляхов,
гинуть наши старие
поклоны Смоленские" (р. 123-125).
Гэтыя радкі маюцца толькі ў рэдакцыі Турава-Пінскай 1663 г.. апублікаванай Ластоўскім. Калі лічыць, што аўтар зварочвае тут увагу на гістарычныя падзеі, якія вялі да ўтраты Смаленску, то трэба аднесьці зьяўленьне гэтага твору да часоў вельмі блізкіх да 1654 г., калі Смаленск быў далучаны да Масквы і згінуў для Белар.-Літоўскай дзяржавы
VII. Аўтар "Прамовы Мялешкі" і "Ліста да Абуховіча“.
Параўнаньне двух вызначаных твораў як з боку іх пабудовы, так- сама і з боку дэталяй выкананьня дзе паступныя вынікі.
1. Абодвы творы маюць аднальковы выгляд, на палову вершаваны, і ў абодвух адналькова рыфмуецца ў большасьці дзеяслоў.
2. Мастацкай афарбоўцы як у адным, таксама і другім творы істотна дапамагае шэраг прыгожых прыказак з жывое народнае мовы і мастацкіх параўнаньняў, акія аўтар аднолькава мастацкі ўжывае.
3. Найбольш-жа важкім аргумэнтам тоесамасьці аўтара абодвух названых твораў зьяўляецца карыстаньне аднолькавымі выразамі, як, напрыклад, бредня, баламуты, баламутня, выкурыць венікам, выкурыць зублём, галагуцкіе куры, галагуцкі пятух, седіть як бес надувшись, седіть як дьявол у дуплі, гораздо вспомнити маю, гораздо лепш наши мевалися і інш. словніковы інвентар.