Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Агульная думка, якая прасякае „Прамову Мялешкі", — высьвятляе пералом у грамадзкім жыцьці Беларусі ў часы пасьля Люблінскай уніі 1569 г., калі ляхі і немцы "зьмяшаліся" тут з вышэйшымі клясамі і пачалі адыгрываць вялікую ролю ў дзяржаўных справах, асабліва з часоў Жыгімонта ІІІ.

IV. Мастацтва ў „Прамове Мялешкі".

Вывучэньне твору „Прамова Мялешкі" ўпэўняе ў тым, што перад намі штучны мастацкі літаратурны твор, а не прамова соймавага депутата.

Гэта рашуча выказаў ужо проф. Н. Ф. Сумцоў: „Речь Мелешка носит все следы литературного произведения, вымысла, исторической мистификации, памфлета, сатиры"[1]. Сумцоў, зусім слушна, лічыць немажлівым, каб соймавы ўдзельнік выказваў у прысутнасьці караля такія балючыя заганы ў дзейнасьці хаця і памершых каралёў і жальбы на нейкіх услугуючых[2].

Таксама проф. Сумцоў знаходзіць, што з боку мовы гэты твор вельмі блізка падыходзіць да літаратурных твораў таго часу. Такімі творамі ён лічыць пасланьне Івана Вішанскага і нават думкі украінскія, з якіх, нібыта, аўтар бярэ і звароты і глагольную рыфму. Ён жа звараціў увагу на тыя трапныя выразы, якія ўжыты аўтарам у яго творы. Напрыклад:

"
„Правым сердцем просто говорили (р 12).
„Правдою, як солею в очи, кидывали (р. 14)
„пачали нами шебунковати (р. 17 і 73)
„того нечего и в люди личити (р. 22)
„солодкая память его“ (р. 26)
„седить, як бес, надувшись, морокуеть (р. 61-62)
„з великого куфля трубить" (р. 106)
„щыпнути солодкого мяса" (р. 187-188)
„хотя наша костка, аднак, собачьим мясом обросла" (р. 84-85)
„и зублем не выкуришь, як пщолы од меду (р. 129-130)
„ходим как подвареные" (р. 92)
„як жеребец рже“ (р. 146) і інш.

Усе гэты параўнаньні і прыказкі жывуць у народнай беларускай мове да гэтага часу і зьяўляюцца трапнымі словамі народу. Ужытыя ў гэткай колькасьці ў творы, які бязумоўна мае выгляд твору напалову рыфмованага, гэтыя пакрашэньні вымушаюць аднесьці самы твор да мастацкіх старажытных твораў. З гэтай думкай згаджаюцца проф. Н. Ф. Сумцоў[3], Карскі[4], Янчук[5] і інш. Такім чынам, павінны адыйсьці ў бок, як не адпавядаючы рэчавістасьці, няправільны погляд Куліша і Кастамарава, якія лічылі гэтую прамову гістарычным актам, а не поэтычным творам.

V. Іван Мялешка.

Іван (Ян) Мялешка, бязумоўна, запраўдная гістарычная асоба.

Першы докумэнт, які мы маем адносна яго, належыць да 23 чэрвеня 1593 г. Гэта прывілей Жыгімонта III Яну Мялешцы не першы ступень павятовых урадоўцаў (officiales districtuum) — на ўрад стольніка Горадзенскага павету[6]. Адсюль мы бачым, што Ян Мялешка яшчэ дагэтуль не займаў ніякага ўраду, бо ён прызначаецца проста з земян

  1. Сумцов, Н. Ф. „Речь Ивана Мелешкі"., "Киев. Старина* 1894, май, стар. 201.
  2. Там жа, стар. 202-203.
  3. Там-жа, стар. 201.
  4. Карский Е. Ф. Белорусы, т. 3, кн. 2, стар. 115.
  5. Янчук, Н. А. Нарысы па гісторыі Беларускай літаратуры, стар. 89.
  6. Мы знайшлі гэты докумэнт у архіве Літоўскае Мэтрыкі ў Маскве. (Кн. Зап. № 77, д. 489, № 552). Дзеля таго, што ён не надрукаваны, падаем яго тутака: Прывилей урожоному Яну Мелешку на столниковство Городенское Жикгимонт Третий Божю милостью корол Ознаймуем симъ листом всим вобец и кождому зособна, кому бы то ведати належало, нинешним и на потом будучим. Ижь мы, господаръ, маючы ласкавый взглядъ на верные и цнотливые службы земенина нашого повету Городеньского уроженого Яна Мелешка. которие онъ зъ молодости летъ своихъ продкомъ нашимъ, королемъ их милости польскимъ и великимъ княземъ Литовскимъ, также и Речи Посполитой, никоторое потребы не омешкивалъ, не литуючы здоровья и маетности своее, зъ себе оказовал а хотели ему знак ласки нашое господарское оказати и вперодъ до служб нашихъ господарьских и земскихъ тым хутлившого способити, дали есмо и симъ листомъ нашим ему даемъ врад земский столниковский в повете Городеньскомъ. Маеть Ян Мелешко тым врадом столниковским в повете Городеньском справовати и местъце свое часу Соймиковъ водле права заседати; и о потребах Речи Посполитое зданье свое подавать, так же теж всякое учтивости и владз., тому враду належачое. аж до живота своего, альбо до лепшого опатреньня нашого господарского. И на то дали есмо Яну Мелешку, стольнику нашому, сесь наш лист, с подписом руки нашое господарьское, до которого на твердость и печать нашу притиснуть есмо росказали. Писанъ у Варшаве, лета Божего нароженья тисеча пятьсоть девет десят третего, м-ца июня двадцать третего дня. Подпис руки господарьское. Ярош Волович писар.