Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

польского элемента в русских краях" [1]. З гэтае заўвагі ясна, што Кастамараў лічыў прамову не мастацкім творам, а „замечательным гістарычным актам". Тым больш, здаецца, патрэбна было Кастамараву зрабіць спасылку на крыніцу, што ён падаў яе ў модэрнізаванай рэдакцыі (у украінскі бок). Напрыклад, выразы: „радыты“, „прыждаты“, „говорыты“, „ходыць", „годыннык“, „открыты" і г. д. побач з яскрава беларускімі: „на гэтакіх зьездах няколі не бывалі", „гетая“, "на все гето", "гетого чорта", „по хрыпте“, „трубіць“, „іему", іего“, „нашіе старшіе" і г. д.

Такім чынам, хаця „Прамова Мялешкі", як памятнік старога беларускага пісьменства, вядома з пачатку XIX стал., аднак, выгляд яе першаўзору заставаўся ўвесь час невядомым.

У 1894 г. проф. Н. Ф. Сумцоў надрукаваў у „Киевской Старине" (кн. Ѵ, стар. 195-215) артыкул: „Рѣчь Ивана Мелешки, как литературный памятник“. Вывады, зробленыя проф. Сумцовым у сваім артыкуле, наступныя: 1. Ён лічыць маючай поўную навуковую вартасьць рэдакцыю прамовы, пададзеную М. І. Кастамаравым у „Актах" і зрабіў яе пераклад на расійскую мову, не закрануўшы пытаньне аб адносінах яе да копій з бібліотэк гр. Серакоўскага і Хрэптовіча. 2. Проф. Сумцоў не адважваецца лічыць аўтарам прамовы кашталяна Смаленскага Мялешку, але не закранае пытаньне аб запраўдным аўтару гэтага твору. 3. Проф. Сумцоў лічыць „Прамову Мялешкі" сатырай на побыт ХѴІ сталецьця, і, наогул, літаратурным творам, зробленым тут-жа на Беларусі, але пад украінскім уплывам.

Артыкул проф. Сумцова, па шчырай праўдзе, трэба прызнаць лепшым за ўсё, што надрукована адносна прамовы Мялешкі, ня гледзячы на шэраг закідаў, якія ім выклікаюцца, асабліва з боку імкненьня аўтара паставіць "прамову" пад непасрэдны ўплыў твораў Івана Вішэнскага.

У 1921 годзе акадэмік Е. Ф. Карскі ў сваёй капітальнай працы „Белорусы" (т. ІІІ, ч. 2, стар, 113-116) зрабіў спробу літаратурнага агляду прамовы Мялешкі. Застанавіўшыся крыху на выданьнях гэтага твору Вішнеўскім, Кастамаравым, Сумцовым і перакладах Куліша і Нямцэвіча, Карскі пераходзіць да разгляду зьместа „Прамовы". Вынік досьледаў Карскага наступны: Прамова ёсьць гумурыстычны малюнак перамены "рускіх" звычаяў пад польскім уплывам, а не парлямэнцкая мова. Твор гэты быў складзены яшчэ ў ХVІ ст. і хадзу па руках, перарабляўся і дапаўняўся. Што датычыць мовы, то ў „Прамове“ „не мало" асобнасьцяй украінскае мовы, аднак і беларускія рысы ў ім адбіліся яскрава: цьвярдое усюды „р“ і „дз".

Відаць, што Карскі ня ідзе далей проф. Сумцова ў вышэйпаданым аглядзе. Орыгінальным, здаецца, зьяўляецца ў Карскага паказаньне, нібыта, месцам пахаджэньня „Прамовы“ быў Слонімскі павет, дзе быў маёнтак Яна Мялешкі (Жыровіцы).

Амаль што ў адзін час працаваў над досьледам "Прамовы Мялешкі" проф. Н. А. Янчук, які ўвайшоў у яго „Нарысы па гісторыі беларускае літаратуры" (Менск 1922 г., стар. 83-89). Паводлуг яго разважаньняў, "Прамова" - сатыра на шляхецкі стан ХѴІ ст. Аўтар яго невядомы, і толькі захаваў сваё імя пад псэўдонімам Яна Мялешкі. Такім чынам, Янчук далучаецца да думкі проф. Н. Ф. Сумцова, якім ён і карыстаецца ў сваёй працы і далей ня йдзе.

У 1924 г. Максім Гарэцкі ў "Гісторыі Беларускае Літаратуры" (Менск, стар. 127-129) застанаўліваецца над „Прамовай Мялешкі", як над "політычным памфлетам“. Аўтар, па яго думцы, належаў да тых колаў шляхецтва канца XVI ст., якое было вельмі незадаволеным згубай політычнай незалежнасьці (відаць у выніку вуніі 1569 г.) і шкад-

  1. АЮЗ. и 3Р. т. Іі, стр. IV.