Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗЬДЗЕЛ ДРУГІ.

Прамова Мялешкі.

1. Літаратура.

„Прамова Мялешкі" мае сваю досыць значную літаратуру. Цікава, што перш за ўсё „Прамова Мялешкі" зьвярнула на сябе ўвагу польскіх дасьледчыкаў, затым украінскіх, расійскіх і ўжо напасьледак беларускіх.

У першы раз гэты твор надрукаваў у 1819 г. польскі гісторык I. U. Niemcewicz у выданьні „Zbiór pamiętników historycznych o dawnej Polsce (t. II, str. 341-344), але ў транскрыпцыі лацінікай. Niencewicz даў такі агаловак: "цікаўная прамова Івана Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на сойме ў Варшаве ў часы Жыгімонта III ў 1589 г." Пры гэтым Нямцэвіч адзначыў толькі, што ў яго пад рукамі быў сьпіс гэтага твору з бібліотэкі гр. Серакоўскага... Але невядома - адкуль зьявіўся ў Нямцэвіча паданы ім агаловак?

У 1851 г польскі вучоны М. Вішнеўскі, аўтар працы „Historja lit. Polskiej" апублікаваў прамову Мялешкі па рукапісе з бібліотэкі Хрэптовічаў у Шчорсах (на Меншчыне). Вішнеўскі надрукаваў гэты твор лацінікай, з такой заўвагай: „Вельмі цікаўным помнікам беларускай мовы, а таксама і цікавай спробай беларускага вымаўленьня XVI сталецьця, зьяўляецца "Прамова Мялешкі", Смаленскага кашталяна, на Варшаўскім сойме ў часы Жыгімонта III ў 1589 г.“ („Bardzo ciekawym języka białoruskiego zabytkiem, a razem ciekawą białoruskiej wymowy z szesnastego wieku próbką, jest mowa Meleszki, kasztelana Smoleńskiego, miana na sejmie w Warszawie za króla Zygmunta III, г. 1589[1].

У 1862 г. на падставе рэдакцыі, апублікаванай Нямцэвічам, зьявіўся пераклад прамовы Мялешкі на мову украінскую. Зрабіў і надрукаваў яго ў часопісе "Основа" слынны украінскі пясьняр П. А. Куліш[2]. Гэты пераклад, такім чынам, не дае нічога новага ў параўнанькі з I. U. Niemczewicz'aм.

У навуковы, агульна расійскі, зварот "Прамова Мялешкі" ўвашла ў 1865 г., калі яна была надрукавана ў другім томе выданьня Архэографічнае Камісіі "Акты относящиеся к Истории Южной и Западной России" пад рэдакцыяй М. І. Кастамарава. Гэтую прамову Кастамараў (як Nimcewicz i Wiszniewski) датаваў 1589 г. і даў ёй наступны агаловак: "Речь Ивана Мелешка, каштеляна Смоленского, произнесенная на Варшавском сейме в присутствии короля Сигизмунда III, против покровительствуемого польскими королями влияния немцев и поляков на обычаи и приемы жизни в Руси и Литве"[3].

Зусім невядома і незразумела: а) на падставе чаго датавана гэтая „прамова" - 1589 г., б) чаму яна прыпісана ўласна Смаленскаму кашталяну Івану Мялешку і в) аткуль відаць, што сказана яна на сойме ў Варшаве. Проф. М. І. Кастамараў прамінуў чамусьці нават спаслацца на крыніцу, з якое ён пачарпнуў гэты помнік. Толькі ў прадмове да азначанага тому актаў ён зрабіў наступную заўвагу: „Весьма замечательна речь Ивана Мялешка (№ 158), где в юмористическом тоне изображается изменение русских нравов под польским влиянием, которое впоследствии много способствовало успехам унии и господства

  1. Wiszniewski Historja literatury polskiej t. VII str. 480.
  2. Основа 1862 г., кн. 6, стр. 13-16.
  3. АЮЗ и 3Р. т. 11, стр. 188.