Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яўхім Гаворка, да якога цяпер зварочваецца аўтар, які, нібыта, ужо даўно яму служыў, гэта іншасказ. Проста адчуваецца, што Камуняка ў гэтым выразе вызначае сваё мастацкае пяро, і жадае сказаць, што ўжо з даўных часоў ён займаўся творамі літаратурнымі, не навак у гэтай галіне.

Вось чаму сама набіваецца задача адшукаць і іншыя творы гэтага пісьменьніка.

З прычыны таго, што аўтар, як мы бачылі вышэй, яшчэ больш блізка быў знаёмы з Мялешкай, чымся з Абуховічам, мімавольна вынікае жаданье дасьледваць літаратурны твор, вядомы пад назвай "Прамова Мялешкі".

Трэба зазначыць і яшчэ адно: В. У. Ластоўскі выказаў ужо думку, што па стылі Прамова Мялешкі і Ліст Камунякі да Абуховіча калі не аднае і тае-ж рукі, то, бязумоўна, аднае і тае-ж самой пісьменьніцкай школы" [1].

Само сабой паўстала заданьне дэтальнага вывучэньня літаратуры „Прамовы Мялешкі" і самага твору.

  1. Ластоўскі. В. У. Гісторыя беларускай кнігі. Коўня, 1926, стар. 447.