Перайсці да зместу

Старонка:З беларускага пісьменства XVII стал.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Доцэнт Зьм. Ів. Даўгяла

З беларускага пісьменства ХVІІ стал.

I

Творы Цыпрыяна Камунякі:

„Ліст да Абуховіча“ і „Прамова Мялешкі":

Уступ

Праца, якую падаем зараз, зьяўляецца вынікам вывучэньня двух памятнікаў старога беларускага пісьменства: „Ліст да Абуховіча" і „Прамова Мялешкі“. Па нашай думцы гэтыя творы штучныя, генэтычна зьвязаны паміж сабой, і маюць сваім аўтарам аднаго і таго ж бела- рускага пісьменьніка XVII сталецьця - Цыпрыяна Камуняку[1].

Мы падыходзім да гэтых памятнікаў, галоўным чынам, з гістарычным ліхтаром. Але цікавасьць і каштоўнасьць гэтых памятнікаў з боку літаратурнага і мовазнаўчага даюць нам адвагу падаць нашу працу на разважаньне шырокіх колаў дасьледчыкаў старажытнае беларускае літаратуры, тым больш, што ў 1926 г., у Адэскай Дзяржаўнай Бібліотэцы намі знойдзены новы рукапіс "Ліста да Абуховіча", яшчэ няведамы ў літаратуры. Яго мы кладзем у падставу гэтага дасьледаваньня і ў першы раз падаем у друку, з поўным захаваньнем пісоўні, толькі ў вершаваным выглядзе, які, па нашай думцы, „Ліст да Абуховіча", як і "Прамова Мялешкі" маглі мець спачатку. Дзеля выгады кары- станьня мы дадаем лічбу радкоў, паводле якой і робім спасылку ў працы.

Лічым неабходным зазначыць, што некаторыя спрэчныя проблемы мы толькі высунулі і ня здолелі даць вычарпаючага адказу да далейшага дасьледваньня, якое мажліва будзе пасьля сьцісла мовазнаўчага выданьня гэтых памятнікаў ва ўсіх вядомых рэдакцыях.

  1. Рэфэрат у прадметнай камісіі Літаратурна-Лінгвістычнага аддзяленьня Пэдфака БДУ, 8 мая 1927 г.