Гэта старонка не была вычытаная
І струны на гуслях,
І струны у сэрцы,
Як воклічы ў пушчы,
Завуць і варожаць.
На кожнае гора,
На кожную радасць
Знаходзіцца водгук
У сэрцы гуслярскім.
У словах у шчырых,
У словах гарачых,
У думках трывожных,
У думках бунтарскіх —
Крыніца пакуты,
Крыніца надзеі.
Бо сэрца народу —
Мазольнага люду —
Ў грудзёх яго б‘ецца
Арліхаю вольнай.
Не мае убогі
Ні хлеба — да хлеба,
Дык мае ён сытасць
У песнях гуслярскіх.
Не мае убогі
Ні радасці-шчасця,
Дык песні гукаюць
Да смелых учынкаў.
........
А Змітра старога
Не трэба прасіці,
Каб музыкай цешыў, —
Не йграць ён не можа,
Як жыць без паветра.
Ён струн не купляе
У краме за грошы —
Пад небам, пад сонцам
Іх многа, іх многа.
Іх ветрык у жыце
Наладзіць, настроіць,