Гэта старонка не была вычытаная
Яна доч бедняка, комсамолка,
А вучыцца пайшла за настаўніцу.
Мора сініцца сінім алоўкам,
Вечным летам краіна тут славіцца.
Лета вечнае толькі празвалі:
Надышло гэта лета з Советамі.
А раней, як князі балявалі,
Горш зімы былі дні вечна летнія.
Яе вочы мяне варажылі.
Я глядзеў ёй у ясныя зоранькі.
Потым выразаў я „Шамшавілі“
На кійку сваім вострым сцізорыкам.
Гагры, 14/III 1926 г.
|}