Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Там, дзе бедныя паўсталі,
Засвяцілі блізі-далі
І прапалі цені-здані,
І прапаў мой страх.

Вось каму спяваць павінен,
Вось каму я многа вінен —
Гэтым родным нізавінам
Тут мой новы лёс.
Вось дзе трэба быць героем,
Зазвіні ты звонам, зброя,
Заспявай ты, спеў, зарою,
Годзе плачу, слёз!

Тут сярпы насталяваны,
Малаты загартаваны,
Бой ідзе нарыхтаваны, —
Бой на цэлы свет.
Вось тваё жыццё і доля,
Вось тваё пад сонцам поле,
Вось твая, бы думка, воля, —
Калі ты паэт!

Менск, 1919—1932 г.

|}