Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Бядуля, 1937). Том I.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аб усім аб гэтым
Думаў разоў сто.
Хто тут вінаваты?
Вінаваты хто?

Вып‘ю ў манапольцы
Шкалік і другі —
І прапала гора,
І няма тугі.

Засвярбелі рукі,
Зарыпела косць.
Самі лезуць словы,
Лезе з сэрца злосць.

Уцякай ты, жонка,
Дзеці — хто куды,
Бо вярнуся п‘яны,
Будзе шмат бяды.

Кругам пойдзе хата,
Пойдзе хадыром.
Зазвіню я шыбай,
Застучу гаршком.

Пасадзец, 1910 г.

|}