Перайсці да зместу

Старонка:Зборнік «Роднага Краю» за 1934 год (1935).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прывітаўся і сеў. Гаварылі, ігралі, сьмяяліся. Але Сьцёпа найменш праяўляў вясёласьці. Яна мала зьвяртала на яго ўвагі. Яе сьпела-каласянага адліву валасы разьвяваліся перад ім сярод варожых галоў. Тонкія пальчыкі спрытна бегалі па клявішах, і балюча ўдаралі па сэрцы, звонкі сьмех салодкай атрутай муціў Сьцёпу. Пачалі выбірацца. Сьцёпа плёўся ззаду і ногі яго ледзь цягнуліся. А кампанія сьмяялася. На вечарыне селі разам. Ён глянуў дакорна на яе — і хацеў сказаць, што яна нядобрая. Але зайграла музыка. Малады, чорнавалосы студэнт запрасіў яе і… Сьцёпа сядзеў нярухома і тупы боль смактаў яго сэрца. Высака ўзьлятаюць гукі, млеюць, дрыжаць, заміраюць, то ўстрапянуцца і зьвіняць звончыкамі, калышуцца, кружацца, ўюцца.

Лашчацца гукі, туляцца к сэрцу і клічуць ято ў чароўнасьць нязьведаную. Падаюць дажджамі вясьнянымі, цяжкімі, вясёлымі кроплямі, купаюцца ў сонцы, рассыпаюцца пяшчотамі.

А яны-ж, чорт вазьмі, радыё слухалі разам. Ён адну слухаўку і яна. І галовы іх былі так блізка. Яе валасы нявымоўна пяшчотна казыталі яго твар…

Сьцёпа пачуў вялікую крыўду. Гэтыя радасныя твары студэнтаў паказаліся яму такімі праціўнымі, агіднымі.

Праіграў ён сягоньня. З расплыўшым