Старонка:Заручыны Паўлінкі.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АЛЬЖБЕТА (выціраючы сьлёзы, да Сьцяпана). Ну дык-жа багаславі! чаго чакаеш?

СЬЦЯПАН (таксама выціраючы вочы). Чакай, мне нешта на вусы з вока капае. (падыходзіць да маладых). Ну дзьве дзюркі ў носе.

ЯКІМ. ...І скончылося, пане Сьцяпана, - і багаславеце ўжо!

СЬЦЯПАН. Ну, няхай вас Бог багаслаўляе так, як я вас багаслаўляю, і нашле вам шчасьце, каханенькія-родненькія... (цалуе ў галаву Якіма і Паўлінку).

ЯКІМ. Вось, бачыш, Паўлінка! Відаць, што хаця ты родная дачушка, а я лепш за цябе ведаю твайго татку. Я казаў, што адпусьціцца - вось і адпусьціўся!

СЬЦЯПАН. Бо-ж ты, каханенькі-родненькі, гаворыш, як поп у царкве, або адвакат якійсь.

Зьява 10.

Тыя-ж і Пранцісь з Агатай.

ПРАНЦІСЬ (убегае; за ім Агата). Глупства, пане добрудзею, глупства... Знайшлася, сват! У саломе на калёсах знайшлася!..

СЬЦЯПАН і АЛЬЖБЕТА. Хто знайшоўся?