Перайсці да зместу

Старонка:Запісы Беларускага Навуковага Таварыства (1938). Сшыток 1.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рускай дружыны; што рэкрутавалася галоўна з пералічаных земляў ды ў якой было шмат зьбеларушчаных, або не, аўкштоццаў і яцьвягаў, рушыў на заваяваньне Аўкштоты і пасьля Жамойці (ў якіх жылі тады цяперашнія ліцьвіны)[1]. Упорыстая гэта была барацьба і, як падае летапісец, Міндаўг пасьля заваяваньня Аўкштоты й Жамойці быў там забіты. Сын яго Войшалак, у хрышчэньні Лаўрыш, зусім ужо зьбеларушчаны, сядзеў тады ў Пінску. Па сьмерці бацькі з беларускай сваей дружынай і пры памозе Галіцкай Русі (з князем каторай ён быў у сваяцтве), вырушыў ён на пакараньне і новае заваяваньне Аўкштоты й Жамойці, і гэта, як падаюць летапісцы, яму ўдалося. Аднак, ён зрокся гаспадарсьцьвенай улады і пайшоў у манастыр. Паводле тагачаснага звычаю, які прыняўся ў новым гаспадарстве, на княжы пасад быў пакліканы сваяк Войшалкаў із Галіцкай Русі — Шварна. Толькі што падбітыя Аўкштота й Жамойць (апошняя цярпела шмат ад крыжакоў) даўжэйшы час былі надта слаба зьвязаны з новым гаспадарствам, і там усьцяж адбываліся забурэньні. Прыходзілася трымаць там навет асобнага князя, залежнага ад князя беларускага. Астачай гэтага ёсьць спатыканы пазьней факт дуалізму ў кіраваньні новым гаспадарствам (на Аўкштоце й Жамойці сядзеў асобны князь), які існаваў у поўнай меры яшчэ за Альгэрда (тады ў Жамойці і Аўкштоце князем быў Кейстут). На пасад вялікага князя трапляў часам і гэты малодшы жамойцкі князь.

Усе беларускія землі, як Полаччына, Піншчына, Меншчына, Віцебшчына і іншыя самахоць прылучаліся да новага гаспадарсьцьвенага цэнтру.

Немагчыма навет устанавіць точных датаў, калі асобныя беларускія землі ўвайшлі ў склад новага гаспадарства. Толькі Смаленшчына, найбольш аддаленая, дзе валасная традыцыя наймацней утрымалася, прабавала апірацца, аднак ужо за Вітаўта і яна прылучылася да Вялікага Княства.

Наступныя прычыны здэцыдавалі аб хуткім задзіночаньні ўсіх беларускіх земляў у новым гаспадарсьцьве:

1) Гаспадарства Міндаўгава ад свайго паўстаньня было белаларускае.

2) У новым гаспадарсьцьве была заснована праваслаўная мітраполія ў Наваградку (1291), і гэты факт меў тады колёсальнае значэньне, адрываючы беларусаў у рэлігійным адношаньні ад Кіева.

3) Новае гаспадарства будавалася на аснове шырокае фэдэрацыі, ні ў чым не парушаючы старых парадкаў у валасьцёх, і давала ім моцнае падтрыманьне і абарону ад вонкавых варагоў.

  1. Трэба адкінуць раздзьмуханую польскімі гісторыкамі і прыйманую бяскрытычна расейскімі г. зв. тэорыю „літоўскай экспансіі“ на беларускія землі. Прыняць гэтай тэорыі немагчыма, бо ёй пярэчаць гістарычныя факты. Міндаўг не із Жамойці або Аўкштоты заваёваваў беларускія землі, а наадварот, як прызнае нават Г. Лаўмянскі („Studia nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego“), з беларускіх земляў Наваградчыны, Слонімшчыны, Ваўкавышчыны ды Горадзеншчыны, дзе паўстала яго гаспадарства, рушыў на заваяваньне Аўкштоты й Жамойці. Факт што на тэрыторыі Беларусі зьяўляліся літоўскія разбойніцкія банды з мэтамі грабежы, зусім ня ёсьць доказам „літоўскай экспансіі“. Магутныя беларускія гарады часта запрашалі на княжы пасад ліцьвяка, аднак гэта ня сьведчыла аб „падбою“ гораду, воласьці, бо гэткі князь залежыў такжа ад веча (земства). Квэстыя гэта патрабуе распрацоўкі, і мы не аднойчы яшчэ да яе вернемся.