зьезд. Аднак, арганізацыйнае бюро зьезду закваліфікавала на зьезд толькі дзьве з шасьцёх тэмаў, лічучы, што рэшта не ўкладаецца ў рамках галоўнае тэмы зьезду. Гэтак на зьезьдзе былі прачытаны толькі два рэфэраты: В. Грышкевіча на тэму „Роля беларускіх земляў у польска-літоўскіх вуніях“ і А. Луцкевіча — „Народавольцы-беларусы і іх часопіс „Гомон“.
На зборках гістарычнае сэкцыі галоўным прадметам дыскусіі была гісторыя нашага краю ў беларускім аспэкце. Быў выпрацаваны плян дасьледчае працы, у аснову каторага пакладзены тэзы рэфэрату мгра М. Шкялёнка на тэму „Падзел гісторыі Беларусі на пэрыёды“ (рэфэрат надрукаваны на пачатку сшытка). Прачытаваліся й дыскутаваліся прысланыя карэспандэнтамі Б. Н. Т-ва ведамасьці й даклады (А. Флёроўскі —Прага, Б. Брэжга — Дзьвінск і інш.), а такжа чыталіся. рэцэнзіі аб найнавейшых гістарычных працах, датычачых нашага краю, у розных мовах. У пачатку 1938 году прачытаны рэфэраты: А. Луцкевіча — Да гісторыі Беларускае Рэвалюцыйнае Грамады і мгра М. Шкялёнка — Аб пачатку адзінага беларускага гаспадарства (пара Міндаўга).
IV. Музэйная сэкцыя (Музэйная Рада) кіравала ўсёй працай Беларускага музэю ім. Ів. Луцкевіча і бібліятэкі пры ім. За апошнія пяць гадоў закончана была інвэнтарызацыя экспонатаў і ўкладаньне каталёгу кнігазбору паводле аўтараў ды распачата ўкладаньне прадметнага каталёгу. У Музэі зроблены рад інвэстыцыяў дзеля выстаўленьня экспонатаў на агляд публікі (шкляныя шафы, вітрыны, манекены). Значна пасунулася праца над парадкаваньнем архіву.
Лічба ахвяраваных Музэю ці купленых экспонатаў усьцяж узрастае. За апошні справаздаўчы год яна выразілася цыфрай 784, ня лічачы архіўных матэрыялаў. Лічба кніг, якія прыбылі ў бібліятэку за той-жа пэрыёд часу, дасягла некалькі сот томаў.
Музэй абслужыў сваімі экспонатамі рад выставак, як Міцкевічаўскую выстаўку ў Наваградку (1932 г.), выстаўку народнага мастацтва ў Варшаве (IPS) і Марыёлёгічную выстаўку ў Вільні (1937 г.), выстаўку „Палесьсе“ у Львове (1938 г.). Свае экспонаты пасылаў такжа ў Латвію — на Славянскую выстаўку, каторая адбылася ў Рызе ў 1931 годзе. У Музэі й архіве пры ім працаваў рад навуковых дасьледчыкаў — як з Польшчы, так і з заграніцы (Францыі, Бэльгіі, Нямеччыны, Швэцыі, Норвэгіі, Гішпаніі і інш.). Шмат карысталіся й карыстаюцца музэйнымі матэрыяламі і кнігазборам абсольвэнты віленскага унівэрсытэту дзеля сваіх дыплёмных работаў, а таксама студэнты УСБ, Інстытуту Палітычных Навукаў, Педагогіюму і інш.
Фрэквэнцыя ў Беларускім Музэі: у 1933 г. — 1320 асоб (48 экскурсіяў), у 1934 — 920 ас. (51 экск.), у 1935 — 903 ас. (42 экск.), у 1936 — 1494 асобы (64 экск.), У 1937 — 4569 асобаў (110 экск.). За першыя чатыры месяцы 1938 году Музэй адведалі звыш 4.000 асобаў (70 экскурсіяў).
Кіраўніцтва Б. Н. Т-ва і яго сэкцыяў. Склад Ураду Т-ва ў выніку частковых перавыбараў на агульным штогоднім сходзе сябраў 6-га лютага 1938 г.: д-р Б. Грабінскі, А. Луцкевіч (старшы-