У адвакатуры пачаліся вострыя сваркі. Шмат хто з Багушэвічам і шмат з кім Багушэвіч ня вітаўся. Жыцьцё ў Вільні рабілася для паэты ўсё цяжэйшым.
А тут здарыўся яшчэ адзін выпадак.
Надыходзіў 1898 год — сотыя ўгодкі нарадзінаў Адама Міцкевіча. У Вільні паўстала думка наладзіць грамадзкае сьвяткаваньне. Сабралася нарада ў кватэры Багушэвіча, злажыўся камітэт, які пастанавіў зрабіць табліцу з адпаведным надпісам і зьмясьціць яе ў касьцеле сьв. Яна. У склад камітэту, побач з іншымі, уходзіў Багушэвіч і граф Антон Тышкевіч. Гэны Тышкевіч меў у Вільні млын і пякарню. Дзеля прадажы сваіх вырабаў ён пазакладаў у розных пунктах места крамкі і абвясьціў, што кожын сталы купец хлеба й булак у гэных крамках дастане адумысловую кніжачку дзеля запісу кожнае куплі і пасьля будзе даставаць нейкі процант ад закупленае колькасьці тавару. — Шмат хто абураўся на гэты спосаб прывабліваньня кліентаў, кажучы, што гэта дэмаралізуе хатнюю службу. Абураўся і Багушэвіч і, як звычайна, сваё абурэньне выліў у вершу бальлядзе „аб замучаным дукаце“. Вось гэты верш, польскі загаловак каторага быў: „O dukacie umęczonym historja najprawdziwsza“.
|
Szlachcic, co się nazywa, |