Перайсці да зместу

Старонка:Запісы Беларускага Навуковага Таварыства (1938). Сшыток 1.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падобную да яе літару Л і прачытаў год выданьня няправільна: 1630 (бо Л абазначае 30) замест 1601 (А значыць [1]. Гэтак „Малитвы“ выйшлі ў 1601 годзе, а не ў 1630.

Такім чынам, 1622 год трэба лічыць за апошні год існаваньня друкарні дому Мамонічаў: у гэтым годзе выйшаў апошні друк пад фірмай гэтага дому.


Антон Луцкевіч.


Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучасьнікаў.

Няма ніякага сумлеву, што Франціш Багушэвіч, гэтак популярны сярод беларусаў пад мянюшкай Мацея Бурачка, адыграў надта важную волю ў беларускім адраджэнскім руху: гэта-ж на ягонай творчасьці ідэйна вырастала тое пакаленьне беларускіх адраджэнцаў, якое выкавала для беларускага руху арганізацыйныя формы ды зрабіла яго цяглым і масавым.

Ужо дзеля аднаго гэтага асоба Багушэвіча заслугуе на асаблівую ўвагу гісторыкаў беларускае літаратуры. Але й паміма гэтага, знаёмства з асобай паэты, з ягоным жыцьцём і з ягонай ідэолёгіяй прадстаўляе нязвычайна ўдзячнае заданьне для кожнага дасьледчыка жыцьця Беларусі ў канцы XIX стагодзьдзя: і дэйная эвалюцыя Багушэвіча, які ад паўстанчых настрояў 1863 году дайшоў да беларускае нацыянальнае ідэалёгіі, гэтак ярка выказанае ў ведамай перадмове да ягонае „Дудкі Беларускае“, вельмі характэрна для ідэолёгічных плыняў, што панавалі сярод грамадзянства нашага краю ў вапошняй чэцьверці мінулага стагодзьдзя.

На вялікі жаль, біаграфія Багушэвіча страшэнна бедная і — не заўсёды згодная з праўдай. Усё, што аб ягоным жыцьці было дагэтуль ведама, сабраў [[Аўтар:|Максім Гарэцкі]] („Гісторыя беларускае літаратуры“, Масква-Ленінград, 1924) — літаральна на палове старонкі[2].

Гарэцкі на самым пачатку кажа, што Фр. Багушэвіч „паходзіў із дробнае шляхты Ашмянскага павету, са спольшчанай сям‘і“. Але ўжо ў гэтым ёсьць няточнасьць, выкліканая праўдападобна жаданьнем „савецкае грамадзкасьці“ зрабіць популярнага паэту, каторы выйшаў із буржуазнага асяродзьдзя, магчыма больш блізкім сьвету фізычнае працы ( — тое-ж робяць некаторыя гісторыкі беларускае літаратуры і ў вадносінах да „Цёткі“!). Дробная шляхта, як ведама, прадстаўляе ў нас элемэнт працоўны, бо ўласнымі рукамі ўрабляе

  1. Знаходзіцца яна у Гарадзкой Брэслаўскай Бібліятэцы (Stadtbibiiothek — Breslau)
  2. Дзеля точнасьці адзначаю, што тыя-ж інфармацыі з біаграфіі Багушэвіча падае Е. Карскі, Беларусы, т. III, вып. 3. стр. 194—195, а за ім і за Гарэцкім паўтарае М. Піотуховіч, „Нарысы гісторыі беларускай літаратуры“, частка першая, Менск, 1928, стр. 86—87.