Старонка:Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Узьнікненьне на Беларусі «западно-русской» плыні трэба аднесьці вельмі далёка, да тых часоў, калі побач з дзяржаўным узростам Расіі ў нкаторых колах насельніцтва Беларусі, у першую чаргу сярод праваслаўнага і вуніяцкага духавенства, пачала ўзмацняцца думка, што Беларусь (тагачасная «Літва») ёсьць «Заходняя Русь» і што ў барацьбе з Польшчай яна павінна абаперціся на ўсход, на адзінаверную Маскву. Даволі выразна вызначылася гэтае апошняе імкненьне пасьля Замойскага сабору 1720 году, калі сярод вуніяцтва на Беларусі адбыўся раскол і калі частка вуніяцтва на Беларусі адбыўся раскол і калі частка вуніяцкіх правадыроў зьвярнула свае надзеі на Расію. Замойскі сабор, організаваны пад уплывам Рыму і жаданьня апошняга наблізіць вунію да каталіцызму, прыняў шэраг пастаноў аб скасаваньні шэрагу спэцыфічна вуніяцкіх адзнак у галіне літургійнай, а галоўнае — абрадавай. Вуніяцкія папы пасьля гэтага сабору павінны былі, на манер ксяндзоў, галіць бароды, насіць сутаны замест рас, прыняць кнігі рымскага друку, зьняць сваіх царквох іконастасы, завесьці арганы, званочкі і г. д. Сярод вуніятаў пачалася з таго часу глухая барацьба: адны жадылі застацца «пры старыне», пры сваіх ранейшых звычаях і рытуалах, другія лічылі для сябе абавязковымі пастановы Замойскага сабору. Найбобльш упартымі ў барацьбе былі тыя групы, якія ў старых звычаях і абрадах углядалі сувязь з уласнай гісторыяй, а нават нацыянальнасьцяй. Гэткімі былі стара-вуняцкія прыходы ў Галіччыне, якія бачылі ў новым павароце спраў пагрозу вуніі з боку каталіцызму і захопніцкія пляны Польшчы[1].

Падобная стара-вуніяцкая партыя, праціўная Замойскім наватарствам, была і на Беларусі. Як вядома, вунія тут была старой мясцовай «мужыцкай верай» і мела здаўна вельмі адданых прыхільнікаў. Пры канцы XVIII веку, бачачы, як занепадае вунія пад націскам Рыу, правадыры яе на Беларусі ўсімі сіламі імкнуліся захаваць «старыну», прычым шчыра жадалі зьдзейсьніць «прымірэньне» паміж каталіцтвам і праваслаўем. Аднак, чым менш спробы іх удаваліся і чым больш упэўняліся яны ў намерах Рыму ліквідаваць вунію, тым больш схіліліся яны на бок Масквы ў надзеі, што пры яе падтрымцы здолеюць зьберагчы чыстату вуніяцкае рэ-

  1. Гл. E. Likowski «Dzieje kościola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX w.w.», 1906, ч. II, st.38 і далей.