Старонка:Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі.djvu/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


скай літаратуры, якую я меў магчымасьць скарыстаць (Janowicz, Daszyńska-Dolińska, Kempner, Radziszewski, Lewy, Gąsierowska і інш.), толькі ў самай нязначнай частцы закранаюцца беларускія тэмы. Тым самым адзначаюцца і працы расійскіх дасьледчыкаў. Калі польскія аўтары ідуць у сваіх дасьледваньнях, гэтак кажучы, "з захаду" - ад польскіх эканамічных цэнтраў на беларускія "крэсы", дык расійскія, наадварот, "з усходу" - з гледзішча інтарэсаў эканамічнага разьвіцьця Расіі.

Непараўнальна большае значэньне маюць спэцыяльныя дасьледваньні беларускіх аўтараў, у першую чаргу М. Доўнар-Запольскага. Але нават і яго апошняя праца, найбольш салідная для нашае тэмы, грашыць на тое-ж: яна разглядае эканамічную гісторыю Беларусі, калі можна гэтак сказаць, "у расійскім контэксьце". Паважаны аўтар як-бы забываецца на тое, што апрача Расіі Беларусь была прадметам экспансыі і Польшчы, што апрача расійскага капіталу тут дзеяў і польскі капітал.

Падобны падыход да сёнешняга дню быў зусім натуральным, і мы ня скардзімся на яго, а толькі канстатуем. Даць належны аналіз эканамічнага становішча Беларусі ў мінулым так, як гэтага вымагае нашая агульная гісторыя, складае пачэсны абавязак маладых беларускіх эканамістых. Толькі тады, калі гэтая праца будзе прароблена, мы будзем мець магчымасьць абаперці на яе з посьпехам нашыя досьледы па грамадзкай і культурнай гісторыі Беларусі.

Пакуль што прыходзіцца даволіцца тым, што ёсьць.

Гэта - адно. Другое - няхай чытач не чакае ад нашае працы грунтоўнейшае распрацоўкі ўзьнятага пытаньня. Маы характарызуем "западно-руссизм" толькі нарысамі, а ня робім монографічнага дасьледваньня. Таму тут няўнікнёны пропускі, ня поўнае, а часам можа прыпадковае распрацаваньне некаторых тэм. Нам хадзіла аб тое, каб даць найбольш яскравыя моманты "западно-руссизма", прасачыўшы найбольш выразістыя яго выяўленьні ў разгляданы пэрыяд.

Буду спадзявацца, аднак, што, ня гледзячы на паказаныя недахопы, праца мая знойдзе сабе чытача, выкліча абмен думак і, што галоўнае, прычыніцца да ўзбуджаньня жаданьня знайсьці больш дакладныя адказы на проблемы нашае гісторыі.

Менск, 11 лістапада 1928 г.

АЛЯКСАНДР ЦЬВІКЕВІЧ