Старонка праверана
——— 32 ———
ра зацікауленым вухам. Нідалекая быдучына нашаго краю мае перад сабою перспэктыву розных селянскіх коопэрацій[1] і гандлевых рэформау, што можэ зусім іначай паставіць увесь лад гандлю у нашым краю. Вось дзеля гэтаго варта жыдом болей уважна задумывацца над доляй сваіх блізкіх суседзяу, з якімі яны так зьвязаны эконамічна.
Мы пэуны, што адносіны будуць у нас самыя прыязьныя. Варункі новаго жыцця, грамадзянская воля і роуныя правы усім, без розніцы веры і нацый, так загладзяць ніроунасьці і у эконамічных стасунках, што пакрыуджэнных ні будзе.
Канец.
- ↑ У цяперашніх селянскіх коопэратывах есьць жыдоускія прыказчыкі. Жыдоу селяне ахвотне бяруць у прыказчыкі, дзеля іх гандлевай здольнасьці і практычнасьці. Так сама есьць коопэратывы, дзе членамі і хауруснікамі нароуне і селяне і жыды.