——— 31 ———
чаго дзівіцца, што нікрэшчоных ні прыймалі на гэткія службы) Абрам Езэфофіч Рэбічковіч, каторы быу здольным адміністратарам і фінансавым агэнтам, а потым, пры Жыгімонце I, дайшоу да пасады падскарбія земскаго, г. з. міністра фінансау, і члена Гаспадарскай Рады.
Яшчэ адзін выпадак: на першым сялянскім зьездзі у Менску, скліканы Беларускім Нацыянальным Камітэтам 4/IV — 1917 г., дэлегатам ад Пауловічскай воласьці, Магілеускай губ. і павету, быу жыд Мордух Янкеляу Зільбэрман. Ен там сельскім старастой ужо 30 гадоу (ні крэшчоны).
Як далей пойдуць нашыя стасункі з жыдамі — тут — ні бярэмся судзіць. Ва уселякім выпадку жыцце гэтых двух нацыяу так цесна зьвязана, што кожная з іх прымушана цікавіцца другой, ужо хаця бы з эконамічнаго пункту. Эконамічная струна — вельмі чулая і шчокатная рэч. Да гэтай рэчы, як ні як, кожны прыкладываецца шчы-