Перайсці да зместу

Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 25 ———

IV.

У 1912 г. — калі у чорнасоценных газэтах «Сѣверо-Западного края» паміж другімі нападкамі на беларускую газэту «Наша Ніва» у Вільні, яе вінавацілі яшчэ і у тым, нібы то яна выдаецца то на польскія, то на нямецкія, то расійскія, а так сама і на жыдоускія грошы, — нікаторыя з віленскіх жыдоускіх журналістау зацікавіліся гэтай «народнай» газэтай на «мужыцкім языку». Пазнаеміушыся з гэтымі «дзіунымі» новымі нацыяналістамі, са складу рэдакцыі «Н. Н.», якія ні толькі ні аказывалі нінавісьці да чужых нацыяу, але — наадварот — чым болей чужая нацыя нацыянальна асьвядомлена, тым болей яе шанавалі, жыдоускія журналісты пачалі у новаадкрытым для сябе ру-