——— 23 ———
вучыцца жыды с Кауказа, з Нямеччыны, з Амэрыкі і г. д.
Тут, на Беларусі, меу свае развіцце і жыдоускі містыцызм (Каббала). Вядомы цадыкі у Лібавічах, у Койданові, Пінску,[1] да каторых прыезжаюць веруючыя з усей Расіі. І ні дзіво, што глаунае развіцце жыдоускай нацыянальна-рэлігійнай культуры мело мейсцо тут, на Беларусі, дзе ім былі даны прывілегіі ішчэ пры кн. Вітоуце. Яны жылі тут, як дзержава у дзержаве, і іх «Кагал» меу нават право судзіць сваіх пабрацімау.
У пэрыадзе амерцьвення беларускаго нацыянальнаго асьведамлення, жыды, як і самі Беларусы, хоць добра ведалі беларускую мову, але глядзелі на яе, як на «мужыцкую», і русыфікуючыся самі, нісьвядомна служылі русыфікатарскай ідэі Вялікаросіі. Але гэта быу той багаты кляс, каторы адтрымау свою навуку у расійскіх школах, а што тычыцца простых ме-
- ↑ Пінск у пачатку мінулаго сталецця быу вялікім цэнтрам хасідызму.