——— 22 ———
Крыніцай гэтаму было место Вільня, бацькаушчына віленскаго «гоэна» — Равві Ільі (памер у 1797 р.) і другіх вялікіх тальмудыстау. Там друкаваліся самыя лепшыя кнігі і быу да апошняго дня жыдоускі вучыцельскі інстытут. Нідарма Вільня называецца жыдамі «Літоускім Ерузалімам» («Ieruschalim dylito»). У той самы час славіуся кіраунік хасыдызму на Беларусі, — Шнеер Зальмар. Тут-жа, на Беларусі, разыгралася тады вялікая барацьба паміж двума жыдоускімі рэлігійнымі партыямі: Хасыдым і Міснагдым. Гэта барацьба нарабіла вялікаго ніспакою у віленскім «Кагале».
У мястэчку Валожыне, Віленскай губ., у 1803 року залажылася вучнем Гоэна, Хаімам Валожынэр, жыдоуская духоуная акадэмія, скуль выходзілі вялікія жыдоускія вучоныя, пісьменнікі і раввіны для усяго сьвету жыдоу. (З Валожынскаго «Ешыбота» выйшоу і знамэніты жыдоускі паэт Х. Н. Бялік). У валожынскі «Ешыбот» прыезджалі