Перайсці да зместу

Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 21 ———

III.

У беларускіх вялікіх местах, як Вільня, Менск і інш., жыды мелі свае вялікшыя культурныя цэнтры: школы, абшчыны, прафэсыянальныя цэхі і др.

У той час, калі другія нацыі на Беларусі былі страшэнна сьціснуты расійскім ударам, калі беларусам зусім было забаронено друкаванае слово, жыды мелі у гэтым нейкую свабоду — нацыянальная жыдоуская культура магла развівацца без уселякаго, праве, тармозу. Тутэйшы «кагал» быу свайго гатунку самаупрауленнем. С прычын усей гэтай абставы, жыды з Беларусі давалі жыдом усяго сьвету найвялікшых вучоных у рэлігійным і нацыянальным жыцці.