——— 19 ———
малююць, маючы узорам беларускую зямлю.
Праудзівымі і зразумелымі есьць апаведанні жыдоускіх эмігрантау выкінутых адгэтуль льосам у Амэрыку і інш., аб іх суму па бацькаушчыне. І ні адпаведаюць праудзе паказанні большасьці антысэмітау, што жыды ні маюць пачуцця кахання да таей зямлі, дзе яны жывуць… Гэта было-б проціу законау прыроды. Адно толькі — гэта цяга да бацькаушчыны у іх абвеяна асобым трагізмам. З аднэй стараны — жыцце на чужыне соткамі год, дзе даконывалі іх розныя антысэміты і жыдаеды, хочучы ні толькі зьнішчыць іх фізычна, як пагромамі і грабежствамі, але так сама і апаганіць іх душу — рэлігію — пад відам розных крывавых нагаворау і крытыкі Тальмуду. З другой стараны — далекая Палестына, з якой яны выгнаны ужо 2000 гадоу, — акрапляло самабытнай расою душы кожнаго жыда тыя карэнні, якія зьвязываюць яго з зямлею, дзе ен жывець. Яго ка-