——— 18 ———
Жыдоускі пісьменнік, Абраам Мапу, пісаушы свой біблійны раман з ідылічных часоу цара Хізкія і прарока Ісая, малявау ціхі Бэтляхам быушы натхненым пекнымі узбярэжжамі беларускаго Немна. Знаменіты жыдоускі пісьменнік с часау «haskola» (адраджэння) Перэц Смаленскін, лічыцца так сама выхаванцам Беларусі.
І у другіх галінах штукарства у тутэйшых жыдоу чуецца беларускі дух.
Жыды, тры разы на дзень у малітвах сваіх успамінаючы Сыон, малявалі сабе у думках гэты Сыон, як нейкі узгорак-узвышку, якія акружаюць іх тут, на Беларусі. Жыдоускае дзіця, аддаючы усе свае маладыя годы бібліі у хэдэрах, мело перад сабою жывую біблію беларускіх ратаяу, беларускай спакойнай, ціхай зямелькі з лясамі, пушчамі, рэчкамі, лугамі. Без гэтай беларускай прыроды, зауладаушай іх душою ад радзэння, яны бы ні маглі у фантазіі сваей маляваць Палестыну, каторую яны