Перайсці да зместу

Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 14 ———

Вось другая песьня да трох жыдоускіх патрыархау — Абрама, Ісака і Якова:

Стары Абрам, Сівы Абрам,
Што ты зажурыуся?
— Веу сына да Акейдо, (ахвяру) —
Дармо патрудзіуся!
Ісак, Ісак, наш ацец,
Быу зьвязан, як баранец;
Сталі ангелы плакаці,
Вялеу Бог адпусьціці.
Яков, Яков, бацька наш,
Чатырнаццаць гадоу авец пас

· · · · ·
Сем за Рохэль, сем за нас.

Гэтакіх песьняу есьць шмат у жыдоу, як сурьезныя, так сама і легкія прыпеукі.

Вось на манер талмудычнай сафістыкі ешыбацкі жарт:

«То, шма! (ідзі паслухай!) Козачка піла пойла эй лэй (або не) піла пойла? Калі скажаш — піла пойла, то чаму бэрдэлэ (барада) суха? калі скажаш — лэй (не) піла пойла, то чаму экелэ (хвосьцік) мокры? — Тэйка — блайбт акашэ)» пытанне астаецца ніразгаданым).

На матыу «Кол Нідрэй» (малітва на «Страшную ноч») жыды пяюць беларускую песьню: «Як паехау у карчомку». На жаль слоу ні памятаю.

У некаторых мейсцах Віленшчыны па мястэчках, жыды, пераняушыся забабонамі і міталегіяй