Старонка праверана
——— 13 ———
гэбрайску і пяецца на хасідскую меледыю:
Бацько, бацько!
Выкупі нашу матку…
Выстрой нашу хатку…
Без хаткі ні будзем,
Без маткі заблудзем.
Абрамуню, Абрамуню,
Абрамуню!
Дзедушак ты наш!
Чаго-ж вы ні просіце,
Чаго-ж вы ні моліце
Пана Бога за нас…
Што-б вы нас асвабадзілі
Із голус (выгнанне) вывадзілі,
Нашу матку (народ) выкупілі,
Нашу хатку (Палестыну) выстроілі,
Лэйарцэйну (у нашу зямлю) прывадзілі —
Lejarcejnu, Lejarcejnu!
Адказываюць яму з неба:
Ой ты, сынок, сынок, сынок,
Ні затрогой свае сэрцо.
Матка бэндзе выкуплена
Хатка бэндзе выстроена
Бондзь мондры, чэкай конца[1]
Wnejmar lefonow schiro chadoscho…
(І мы яму скажам новую песьню)
За другім разам:
Lejarcejnu!
Entwert men ihm won ejben.
- ↑ Увага: Тут словы песьні прыймаюць акрасу польскай мовы. Гэта паказывае, што беларуская мова і у большасьці жыдоу лічыцца «простай». Значэ, яны ні могуць сабе прэдставіць, каб Пан Бог гаварыу іначай, як па «панску» — г. з. па польску.