——— 9 ———
шых селян у неколькі стопняу болей, чым тут жыдоускі гандлевы кляс нашых селян.
Ды наагул бравары у Беларусі былі панскія, корчмы па трактах жыды арэндавалі ад паноу, так што яны былі толькі той сьляпой прыладай у руках паноу, якія праз жыдоу сабе выпамповывалі апошнія селянскія грашы.
Ні гледзючы на цкаванне рознымі чорнасоценцамі з Масковіі нашых селян на жыдоу, наш народ нічога кепскаго ні рабіу жыдом. У той час, калі у Расіі чыніліся над жыдамі пагромы і страшэнныя зьдзекі, беларускія селяне ні паддаваліся цемнай агітацыі. Хлебаробы нашыя ні маглі рабіць кепскіх учынкау над жыдамі, чуючы інстынктыуна у душы штучнасьць і ніпраудзівасьць чорнасоценных ідэй. Так выходзіло, што вялікія грошы, высыпаныя дзеля пагромнай агітацыі расійскімі ісьцінна-рускімі урадамі, падобна Сталыпінскому, у нашым краю, — пайшлі на нішто.