Перайсці да зместу

Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

——— 8 ———

краю, дзе ні было ніякай эконамічнай культуры.

Кавалі, шауцы, крауцы былі людзі першай важнасьці і пашаны у весках. Да іх прыходзілі у свой час, ні толькі па справах іх спэцыяльнасьці, але так сабе: «пагутарыць з разумнымі людзьмі», параіцца аб розных справах і г. д.

Жыды стараліся зьменьшыць цэны на прадукты, як у рамеслах, так-сама і у гандлю; яны здавальняліся драбніцамі, бо фізычныя патрэбнасьці былі у іх вельмі малыя. Дзякуючы пасрэдніцтву усюды бываючаго жыда-скупшчыка, селянін збывау на мейсцы усе свае прадукты. А скупшчык—жыд пры усей сваей вялікай працы быу такі самы бедны, як яго сусед—селянін, хаця жыд і гарэлкі ні піу.

Прыпісываць толькі адным жыдом спэцыяльнасьць гандлеваго шахэрмахарства і упаівання народа гарэлкай — нельга: мы добра ведаем, як у вялікарасійскіх губэрнях славянскія «купцы-кулаки» і «цѣловальники» эксплоатавалі тамтэй-