Перайсці да зместу

Старонка:Дэмон (1926).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але тут хто-ж бы не сказаў,
Што бліск вачэй толькі драмаў
І дзіўны-дзіны толькі ждаў
Ці пацалунку, ці дзяньніцы,
Але дарма ім дзень сьвяціў
Ды струйкай золата пясьціў;
Дарма сьлязьмі іх палівалі
Ўсе сваякі ды цалавалі…
Не! сьмерці вечную пячаць
Нішто ня можа ўжо садраць!

XIV.

Ніразу ў часе дзён вясёлых
Тамарын так ня быў убор
Багаты й колерны на узор:
Пук красачак, нарваны ў горах
(Так даўні трэбуе абрад),
Над ёю лье свой арамат,
І мёртвай сьціснуты рукою,
Бы расстаецца ён з зямлёю.
І твар яе нічым ані
Не гаварыў у цішыні
Пра скон у шчасьці й насалодзе;
І рысы ўсе яе былі
Красою лепшай на зямлі,
Бы мрамар роўныя ды годзі,
Саўсім бяз розуму й чуцьця,
Як тая сьмерць — канец жыцьця.
Усьмешка дзіўная іграла
На вуснах нек то тут, то там,