Нявольна я з уцехай тайнай
Спакойна чую голас твой.
Але-ж мо‘ ты маніш ласкава,
Мо‘ ашуканай буду я?..,
О, зьлітуйся!… якая слава!…
Нашто табе душа мая?
Няўжо для неба я дарожай
За ўсіх, няўгледжаных табой?
Яны ж таксама, вось, прыгожы;
Як тут, дзявочае іх ложа
Ня зьмята грэшнага рукой!…
He! дай мне прысягу страшную…
Скажы — ты-ж бачыш, я сумую
З свае жаноцкай думаты!
У душу нявольны страх пушчаеш…
Ды ўсё, што трэба ведаць, маеш
І, пэўна, зьлітуешся ты!
Бажыся мне… ліхіх жаданьняў
Зрачэшся? чуць хачу сама!
Няўжо-ж прысягаў, абяцаньняў
Ненарушымых больш няма?…
Дэмон.
Бажуся першым днем тварэньня
Й канцом яго — апошнім днём,
Ліхой пагардай праступленьня
І вечнай праўды хараством;
Бажуся ўпадку горкай мукай,
Удех кароткаю парой,
Тым, што сустрэўся я з табой
Ды новай, грознаю разлукай;