Перайсці да зместу

Старонка:Дэмон (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пачаў блудзіць, як мэтэор,
У цемры поўначы глыбокай…
Яздак імчаўся адзінокі
Блізюткім змануты агнём,
І ў прорву лецячы з канём,
Дарэмна клікаў… сьлед крывавы
За ім курэў па круцізьне…
Ды злосьці цёмныя забавы
Нядоўга мілы былі мне.
Ў вайне з магутным гураганам
Як часта я віхрыцца мог,
Адзеты громам і туманам,
У вечна ціхіх аблакох,
Каб у стыхіі тэй мяцежнай
Дакоры сэрца заглушыць,
Ўцячы ад думы неадбежнай,
Незабывальнае забыць!
Што повесьць горкая цярпеньняў,
Бяды і працы ўсіх людзей
Мінулых, новых пакаленьняў
Перад мінютаю аднэй
Маіх нясьпісаных мучэньняў?
Што людзі, мучацца-жывуць?
Яны прайшлі. Яны мінуць!
Жыцьцю і працы ёсьць капут.
Ёсьць і надзея: правы суд;
Ён мой даруе, хоць засудзе!
Мая-ж туга нязьменна тут,
І ёй канца, як мне, ня будзе,
Й не задрамаць у гробе ёй!