Гэта старонка не была вычытаная
III.
У халадку, між двух узгоркаў,
Туліўся манастыр сьвяты;
Чынараў, топаляў знадворку
Ланцуг навокал быў густы.
І прапушчаць яны умелі
Сьвет лямпаў з вокнаў цеснай кельлі
Падчас начное цемнаты.
Там у цяньку міндальных дрэваў
Быў цэлы хор птушыных сьпеваў,
Дзе ўбіты сумны рад крыжоў
Нямых магільных старажоў.
Ў каменьнях цэлыя сузор‘і
Крыніц — шумелі грамадой
І пад навісшаю скалой,
Так дружна зьліўшыся ў міжгор‘і,
Кустамі булькалі далей
Праз тонкі красачак іней.
IV.
Было відаць на поўнач горы.
Пры бліску ранешняй аўроры,
Калі сінявенькі дымок
Курыць сабе ў глыбі даліны,
Й на усход падаўшы галасок,
Маліцца клічуць муэзіны;
І гукаў звонавых паяс
Дрыжыць, сьвятыню абуджае
У мірны і ўрачысты час;
Калі грузінка маладая