Перайсці да зместу

Старонка:Дэмон (1926).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прарочай мараю нязнанай:
Туманны нехта, незямны,
Нямы, бліскучы й так дзіўны
Над ёю, стаў ля галавы
Й вачэй агонь яго жывы
Так сумна на яе глядзеў —
Бы шкадаваць яе хацеў.
Ня быў ён ангел-жыхар неба,
Не вартаўнік яе, як трэба:
Вяночак радужны ня ўплёў
Яго раскошных валасоў;
Гэта ня пекла дух быў страшны,
Ня вечны мучанік — аскет!
Ён выглядаў, як вечар ясны:
Ні дзень, ні ноч, ні цьма, ні сьвет!

ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ.

I.

„Татулька мой! пакінь пагрозы
Свае Тамары ты ня лай.
Я плачу. Бачыш мае сьлёзы?…
Іх ты ня першыя пазнай…
Дарма зьбіраюцца чаргою
Сюды малойчыкі здалёк…
Нямала ў Грузіі дзявок;
Ня быць мне жонкай нічыёю…
Мяне ты, татачка, ня гань!
Штодня я вяну — толькі глянь,
Як-бы ахвяра злой атруты —
Мяне зьядае дух пакуты