Усе вышей паменныя напісаныя па беларуску творы, мелі выпадковы характар.
Праудзівым бацькай беларускага сучаснага пісьменства трэба лічыць Вінцука Дунін-Марцінкевіча (яго жыццепіс гл. далей), хуч і ен пісау болей па польску, чым па беларуску. На гэтай мові, як ужо казау я, яны пісалі выпадкова і надта рэдка. Паміж тым, амаль ні водзін твор Марцінкевіча ні абходзіуся без якога небудзь апаведання ці верша, напісаннага выключна беларускаю моваю. Толькі у першай сваей працы „Селянка“ беларуская гутарка мае выпадковы характар. Далей, яго погляд на сваю беларускую працу вельмі рожніуся ад погляду яго сучаснікау. І Каратынські, і Верыга-Дарэускі, і Кондратовіч-Сырокомля — усе гэта выдатныя песьняры польскія. На сваю беларускую працу яны глядзелі, як на забаву, бауленне вольнага ад праудзівай працы часу.
Беларушчына, хоць родная аставалась для іх толькі нейкім цікавым з‘явішчам, нейкім падаткам мейсцоваму патрыотызму, чым сь такім, што дае матэрыял для сьмешных творау, дапасаваных да густу мала асьвечанай „тутэйшай“ шляхты — адным словам, гэта была пісьменнасьць ніжэйшага гатунку.
Марцінкевіч меу іншы погляд на сваю працу. Ен трымауся тае думкі, што песьняр сваімі творамі павінен будзіць у чалавеку лепшыя стораны яго душы, што, зьвертаючы увагу чытачоу на тыя ці іншыя крыуды, якія робяцца простаму народу, магчыма зністожыць іх, што, зрэшта, твор письменніка мусіць намауляць і заахвоціць „нашага беларускага мужыка і бедную шляхту да навукі“.
Марцінкевіч, проч гэтага, вельмі кахау свой родны край, любіу просты народ, спагадывау яго цяжкай долі і з усіх сіл сваіх старауся праканаць памешчыкау-прыгоншчыкау, што мужык есьць такі самы чалавек, як і яны.
Спагадаючы вясковаму люду, Марцінкевіч надта добра звучыу яго жыцце-быцце, усе звычаі і мову; і малюнкі вясковаго жыцця у ва усіх яго праявах складаюць лепшыя часткі творау песьняра. У гэтым легка праканацца прачытаушы нарыс гульні у карчме, ці вяселля з „Гапона“, гадання і дажынак у „Шчэроускіх дажынках“ і г. д.
Трымаючысь такіх паглядау, Марцінкевіч, ведама ні мог пісаць только дзеля таго, каб пасьмешыць каго небудзь.
Наадварот, яго творы мы мусім аднесці да таго напрамку у пісьменстві, які празываіцца „сэнтіменталізмам“ і цалком залічыць у шых „настауніцкіх“.