Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Думкі, думкі звадыяшкі,
Ах, ні мучайце мяне!
Вам усе гульні, а мне цяжка,
Мне няволя ні міне…


Думкі-дыямэнты.

Думкі-дыямэнты, краскі жыцця
Песьні — вас гэтак люблю,
З вамі салодкіх гадзін забыцця
Часам і я пазнаю.

Жыцце — няволя у чужой старане,
Працы надмернай яром
Зараз знікаюць, бы у госьці ка мне
Вы паказаліся у дом.

Слухайце ж, думкі: як прыйдзе мой скон,
У хатку зьляціце ка мяне
Хай перадсьмертны уцішыцца стон,
Сэрца, на момант спачне.

Хай засьпеваю, як лебядзь, калі
Прыйдзе гадзіна яму,
Узьнесшыся у небо ад маці-зямлі,
Рыне у адвечную цьму,

Хай засьпеваю аб сьне залатым
Веку людзкога радства.
Роунасьці, вольнасьці, брацтва, — аб тым
Веку красы хараства.

Можа, пачуушы предзгонны мой сьцеу,
Сьціхла-б на сьвеці вайна…
З радасным духам-бы я паляцеу
У царства кахання, відна.