|
Восень халодная, чорная, хмурая
Сунецца ціха, нячутна, што дзень.
Хварбы наукола паклала панурыя,
Сонца хавае за чорную цень.
Збожжа пажатае з нівау пазвожана, —
Голыя гоні самотна ляжаць,
Небо даждліваю хмарай, абложана
Траукай ні грае сваей сенажаць
Кветкі ні сьвецяць галоукамі яснымі;
Кусьцце без лісту, без красак стаяць;
З гэтымі восяні днямі безкраснымі
Цяжкія думкі у сэрца ляцяць.
Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі,
Лістам пажоуклым тужліва шумяць:
„Хутка надыйдуць завеі з марозамі,
Ветры с сьнегамі ізноу наляцяць“.
Толькі высокія хвоі іглістыя
Вечна зялены свой кажуць убор.
Днямі зімовымі, цемна імглістыя,
Будуць чарнець навакол, наузгор.
Зіму пачуушы мядзьведзь ніспакоіцца,
Ходзіць па лесі, шукае бярлог,
Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца,
Горш на скацінку, на людзі налег,
|