Ні шмат днеу-шмат гадоу, тры дзесятачкі, без матачкі, ен сіднем сідзеу, хварэу, мадзеу, ні мог кратацца, ні мог выйсьці і ні мог слауненька жыці, есьцікі, піці…
— І у лета, і у марозы ліу, гаротнанькі, сьлезы ні малюсенькія, — ой, гаркусянькіе, ні ласкавыя — ой, крывавыя…
Пакуль ні вытрывау, пакуль ні выцярпеу — давай жегнацца, давай маліцца, каб Матухна Боска яго мілавала, каб Багародзіца яго шкадавала…
Гукніце, людцы, Амэн!
Давай агледацца, давай азірацца мой Клімка туды і сюды; ажна дзверы адкрываюцца, ні памалу — ужываецца у хату каліка Сьвяты. Клімка толькі — ой, ой! Прад сабою глядзіць — дый каліка стаіць, барада сіва — мора, а вочы як зоры, замест шапкі цар-месяц, замест кія — бліскавіца, і за пазухай сонца, і гэтак ен кажа:
„Ой, досыць сядзець, ой, досыць мадзець, выпрастай багатырскія плечы! Як дауней Сьвятагор, затармошыу сыр-бор, гулі-гулінькі пойдуць па гаю… Сам крэпак, здароу за сто богатыроу. Стопудовай сахой з златою дугой, на кані вараненькім, у сьвітцэ даражэнькай пакатау свае поле араць: махнеш пугай увакруг, — задрыжыць лес і луг, і суседзі — сябры, і кумы, і сваты прыбягуць пазіраць. Ты начнеш жартаваць, здымуць шапкі яны здзіуленыя, пачнуць гутаркі хітра спляценыя. Ты дзякуй ім скажаш, язык свой развяжаш, што ні шанавалі, што ні шкадавалі дагэтуль цябе“.
Гукніце, людцы, Амэн!
Ой, даражэнькія мае! Ой, міленькія мае! Ні выдумку-казку ні пустую байку кажу вам на казачны лад, а прауду чыстую, як вада крыністая.
— Той сядун — гэта наш беларус. Ен дагэтуль сідзеу, ен дагэтуль мадзеу балота мутней, чорназему цямней, смірней жучочка, ніжэй лісточка, ліу сьлезы ад гора-нуды, ні знау, як выйсьці з бяды. Але і у яго ваконца заглянуло сонца, і думы яго пасьвятлелі. Туд-сюд адзін міг — ен ні горэй усіх: вырывалісь таемныя сілы, і пайшоу гуляць і усім паказаць, што і ен чалавек, гаравау увесь век для другіх для чужых, а даремна… Але вон той ланцуг! Град дуда на увесь луг, што знік той прымус, што жыве Беларус!…
Гукніце, людцы, Амэн!