Прытуліся ка мне.
Прытуліся ка мне, дзяучынка каханая! бо сонейка заходзе, бо цені гусцеюць і каля млына пад возерам устаець, быццым белая воуна, пахучы туман…
А моʻі прауда, што у рожных там замчышчах крыштальных ваююць паміж сабою рыцары дня з рыцарамі ночы.
А мо‘і прауда, што на пурпурных хмарках ручайкамі ліецца чырвоная кроу.
А мо‘і прауда, што у цемнай хмызе русалкі з доугімі валасамі пяюць цяпер песьні захаду…
Нешта казачнае бачу я у багатых колерах неба…
Нешта таемнае гаворыць мне вячэрняя зорка…
Сэрца мае ператлумачыць сабе усе гэтыя дзіуныя малюнкі.
Цені кладуцца над вескай, цені гусьцеюць на канюшыне за пусткай і неяк робіцца сумна, сумна… Цямней і вялізней становяцца вочы твае, і душа мая тоне у глыбокім моры іх зіяння.
У гэты самы час тку я са смутку свайго карону для шоукавых валасоу тваіх… Здаецца, нашуся з табой куды-то далека, далека за рэчкай за хмызняком…
Заскрыпелі варотамі касцы, зачырванелася вогнішче на пасеце.
…Прытуліся ка мае, дзяучынка каханая…
Дзень добры у хату.
Дзень добры у хату сястрыцы і брату — ад старых дзядуляк да малых Януляк! Паслухайце дзеда ля стала, ля абеда: з чэлабіццем прашу — шчыра „ацьку“ скажу. Мае сэрца паунютка, гаварыць буду хутка і чыста, і гладка, зразумее дзіцятка. Ні з жыцця прастога — ад Госпада Бога я буду казаці, а ні жартаваці. Дык, нібы авечкі, маучыце, чалавечкі.
Гукніце, людцы, Амэн!
— Ой, калі ласка, пачну быццым казку: у курнай хацінцыкі з авечкай, са свінкай шмат гадоу жыу, гаравау, тужыу, енчыу, кленчыу Клімка Сядун, бяздольны гарбун.