Пахавалі Сымоніху. Якія там хаутуры уладзіу Сымон, то уладзіу, але у хаце зрабілася сумна і пуста без гаспадыні. Паглядзеу Сымон на дзетак-сіротак і сэрца яго, мо‘ першы раз у жыццю, зашчаміу жаль, вялікі жаль…
— Божэ мой! — За што гэта я жонку сваю у магілу увагнау? — І нешта нажом урэзало яго у сэрца і нехта балюча таргануу яго сэрцам…
Малітва малога Габрусіка.
А ведаеш што, сынок — казау Ігнат свайму маленькаму Габрусіку: рыхтуйся! Абувай новыя лапці, бо паедзем на імшу! Ніхай сягоння Настуля ганяе у полі, — патрапіць ужо, а мы с табой, каток, у цэркву паедзем.
Гэта было у нядзелю раніцай. Бацькі Габрусіка жылі далека ад мястэчка, ладны кавалак ад вескі, на адзіноці, над рэчкай, ля цемнага лесу. Ігнат служыу палясоушчыкам у блізкаго пана і цялюсенькія дні швэндауся па лесі са стрэльбай на плечах. Маці хадзіла у двор на падзенную работу; сястрыца Настуля аставалася няньчыць маленькаго Міхаська, а Габрусік с торбачкай на плечах пасьвіу на балоці, ды па асоцы бурую кароуку, цялушку, парасе і пяток гусей.
Надта усьцешыуся Габрусік: ніколі ен яшчэ ні быу нідзе. Паддеушы аладкам, насербаушыся заціркі, надзеу ен новую кашулю, бацькаускую суконную камізэльку, новыя лапці з белымі анучамі і паехау з бацькам на худой кабылцы у мястэчка.
Новым і дзіуным паказалася яму на дарозе усе: і вялікая веска, дзе дяцюкі ігралі на гармоніцы, дураючы з дзеучатамі, і шырокія вуліцы мястэчка з вялікімі хатамі, і народ, каторы кішеу на рынку. Але ен маучау, вытрашчаушы вочы, быццым дзікі зьвярок.
— Пастой! — кажа яму бацька, тпрукаючы кабылу, — пайду куплю абаранкоу!.. І, выняушы з-за пазухі капшук з махоркай, дастау адтуль некалькі медзякоу і купіу у жыдоукі для Габрусіка абаранкау; але той і ні думаў іх есьці…
Вось і цэрква… Яны ужо стаяць у сярэдзіне, і дзіуна блішчаць Габрусевы вочы. Бачыць ен: поп у рызі, шытай золатам, стаіць на амбоне і пяе… Шмат аганькоу сьвеціць, як зоркі у небі, а людзі без шапак стаяць і шэпчуцца,