Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН.

Сымон лічыуся найбольшым бедаком у весцы. Дзе калі якое гора навернецца, зауседы трапіць на Сымона; то бык нагу выкруціу, то пуня згарела, то бульба пагніла, то тоя, то сея, але яго ніякая кара з неба ніколі ні міне.

Зрабіуся Сымон чарней чарназема: ходзіць пануры, як галодны воук у чыстым полі і шукае толькі, на чым злосьць сваю спагнаць…

Быццым вужаку носіць ен у грудзех сваіх вялікую, страшэнную злосць, каторая як порах паліць яго, варушыць гострымі калючкамі у нутры і супакою ні дае…

У яго памутнеушых ад бязплоднай працы мазгох, каратаюцца цяжкіе, як шрот думкі:

— Абабрау, аграбіу мяне нехта… Нейкае ліха мне жыць ні дае… „Ты на гару, а чорт за нагу“… Ой што гэта! Божухна… Бо…о…

І ні канчае ен, бо страшэнная злосць душыць горла, вочы туманяцца і наліваюцца крывей…

— Хто ачмуціу мяне? Хто абкруціу мяне?

І азіраецца Сымон кругом сябе сумны, благі… Азіраецца і бачыць сваю жонку, высокую і тонкую, худую кабету з запаушымі грудзьмі, з бледным, падобным да воску тварам, у парванай вопратцы. У адней руце трымае яна маленькаго Юзіка, каторы дрыгае голымі, сінімі ад холаду ножкамі і цягнецца бледнымі вустачкамі да пустых грудзей маці…

Азіраецца Сымон на жонку сваю і дзікім робіцца…

— Во хто вінават! Яна гультайка! Зауседы толькі з дзяцьмі займаецца!.. — I ен спаганяе сваю злосьць… бьець жонку.

Бьець ен сваю жонку што дзень, знаходзючы нейкую прыдзірку і яму быццым лягчэй робіцца.

Сымоніха ні бароніцца, ні крычыць, яна сама падстауляе яму плечы і толькі часамі ціха, слабым, хворым голасам кажа:

— Сымонка! што ты робіш? Гэта-ж грэх! Што-ж з мяне выбьеш? — І маучыць, толькі мацней заціскае бледныя вусны, вочы робяцца вялікія, вялікія… сумныя, сумныя…

Яна гэтак ужо прывыкла, што ніколі ні плача і ціха нясе сваю жыццевую пакуту.